Вытворчая экскурсія – для гасцей з Данбаса

Наступным пунктам насычанай праграмы для дзяцей, якія адпачываюць у санаторыі “Баравічок” на Дзятлаўшчыне, стала экскурсія ў райцэнтр на ТАА “Ізакам” і “Ізакам Пласт”.

Для юных гасцей і іх педагогаў правялі інструктаж па тэхніцы бяспекі, выдалі каскі і запрасілі пазнаёміцца з тым, як наладжана вытворчасць поліэтыленавых водаправодных труб, запатрабаваных у Беларусі і далёка за яе межамі.