📝 Кожны з нас разумее гэта па-свойму: ✔️ Для кагосьці — гэта прачынацца пад пах свежага хлеба і гукі цішыні за акном. ✔️ Для кагосьці — працаваць на зямлі, дзе жылі дзяды і прадзеды. ✔️ Для кагосьці — проста рабіць сваю справу сумленна і з душой.
📝 Жыць па-беларуску — гэта ўнутранае пачуццё, калі ты любіш сваю краіну не за гучныя словы, а за людзей побач, за парадак у двары, за магчымасць дапамагаць, за спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
✔️ Мы прапануем запісаць кароткае відэа, дзе вы можаце сказаць, што для вас значыць жыць па-беларуску. Адзін чалавек — адно шчырае слова, фраза, думка.
📝 Таму што «Беларускі фармат» — гэта пра сэнс. Пра тое, як мы адчуваем, як жывём, як захоўваем сябе ў гэтым свеце.
👉 Падзяліцеся ў паведамленні нашаму афіцыйнаму тэлеграм каналу: што значыць для вас — жыць па-беларуску?